бел | рус

?
  05.03.2009
Расскажи о себе на парте!
 
  02.03.2009
Узнай про родной край на парте
 
  25.02.2009
Дневники на парте!
 
  12.02.2009
Новый дизайн парты!
 
  04.02.2009
У каждого свои интересы на парте
 
     
Зарегистрировано пользователей:
  Всего : 23867
  Сегодня: 0
  Вчера: 3



Погода в Минске » Беларусь


Интервью    Фотогалерея звезд    Диалог со звездой    Наши звездочки 
Алег Хаменка - крыху «мяшкаваты», але даволі ўпарты рамантык          27.10.08    
 
Гэтае інтэрв’ю зусім звычайнае. Звычайныя пытанні пра школьныя адзнакі, любімыя заняткі… Ды ў той жа час незвычайнае. Мой субяседнік – заснавальнік беларускага фолк-рока, лідар легендарнага гурта “Палац” – Алег Хаменка. І ці можна ўявіць сабе Алега, які размаўляе не на роднай мове? Таму на магчымае пытанне, чаму з задавальненнем пішу на беларускай мове, адказ зразумелы.
Нарадзіўся Алег ў красавіку 1967 ў Мінску. Вучыўся ў вядомых агульнаадукацыйных “чыжоўскіх” школах: 117 - да сёмага класа, і 43 - з сёмага па дзесяты, ды ў бліжэйшай музычнай, №2, па класу трамбона. Адразу пасля школы паступіў у Мінскі інстытут культуры (зараз Беларускі Дзяржаўны Унініверсітэт мастацтваў і культуры) на эстрадна-духавую кафедру. Пасля першага курсу… прызвалі ў савецкае войска. Пасля арміі аднавіў вучобу. Скончыў ВНУ у 1990. Жанаты. У верасні гэтага году святкаваў дваццацігоддзе сямейнага жыцця.



 
Паспрабуйце зараз зірнуць на сябе ў дзяцінстве з вышыні пражытых гадоў. Як бы Вы ахарактарызавалі таго хлопчыка?
Крыху “мяшкаваты”, але даволі ўпарты рамантык. Чыжоўскае выхаванне: хуліганы ды паэты працоўнага раёну.

Можа, што-небудзь з дзіцячага садка (калі хадзілі) успамінаецца?
Не… У садок не хадзіў… Дорага, ды й месцаў не было…

Ці хацелася ісці ў школу?
Здаецца так. Але хваляваўся, гэта памятаю дакладна.

З якім наборам ведаў крочылі на сцежку 11-гадовай вучобы? Ці, як кажуць, ні гу-гу?
Тады была дзесяцігодка. Я быў вельмі падрыхтаваным. У першым класе, калі дзеці толькі вучылі літары, я і чытаў, і пісаў… Таму вучыўся лёгка і хатнія заданні рабіў хутка, абы як, на пераменках. Да таго ж, я вучыўся тады маляваць, вучыўся музыцы, што, канешне, патрабавала часу.
 
І якія ж адзнакі ўпрыгожвалі (і ці ўпрыгожвалі) дзённік?

Недзе да шостага класу адзнакі былі даволі добрыя. Толькі за паводзіны - “зд.“, у лепшым выпадку. А потым розныя…

Напэўна ж, выдзялялі для сябе нейкія асобныя заняткі?
Не… Здаецца, не. А вось настаўнікаў выдзяляў - па гісторыі, беларускай ды нямецкай мове, хіміі. Яны былі вельмі цікавымі асобамі і таленавітымі настаўнікамі. І хоць адзнакі па гэтых прадметах былі не самымі лепшымі, аднак абгрунтавана рэальнымі. Гэта вымушала павагі, да настаўнікаў і прадметаў.

Ці памятаеце якія-небудзь вясёлыя выпадкі са школы? Тыпу цяганне дзяўчат за косы, бойкі на перапынках…
Цяжка ўзгадаць… Канешне, гэта ўсё было, аднак вясёлага нічога я не ўзгадаю…
 
Ці былі моманты, калі станавілася сорамна за свае паводзіны перад сябрамі, бацькамі, настаўнікамі?

Не… Я заўсёды знаходзіў сабе апраўданні, каб прыціснуць захады сумлення…

Як складваліся адносіны з настаўнікамі, з бацькамі? Ці каралі Вас?
Памятаю, як маці мне балюча ўлупіла скакалкай, калі я прыйшоў да дому нецвярозы… Магчыма, гэта адзіная “кара”, якую я памятаю да гэтага часу.

З кім Вы больш сябравалі – з хлапцамі ці дзяўчатамі?
Гадоў да дзесяці, больш з дзяўчатамі. Пасля дзесяці - з хлопцамі. Ну, і перад інстытутам, зразумела, і з дзяўчатамі, і з хлопцамі.

 
Ці ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, школьных вечарынах?

Так, да, гэта было. Быў самадзейны тэатр, былі выступы на сцэне з гітарай, футбольныя турніры, якія ладзілі самастойна.

Што рабілі ў вольны ад вучобы час?
От яго было вельмі мала. Быў перыяд, калі я вучыўся ў трох школах – агульнай, мастацкай, музычнай - і яшчэ хадзіў у спартыўныя секцыі. А так, кіно ды веласіпед, без мэты, абы катацца.

Памятаеце, як святкавалі апошні званок?
Так. Але даўно не ўзгадваў тыя падзеі.

Калі зразумелі, што музыка – гэта ваша жыццё?
Даволі позна. Калі атрымаў грошы за “халтуру” на вяселлі.

Хто былі Вашымі музычнымі кумірамі?
Куміраў не было. Гэта праўда. А падабалася мне шмат рознай музыкі: і “Бітлз”, і “Смокі”, і “Спейс” і, нават, памятаю “Задыяк” (савецкі гурт з Латвіі, здаецца).
 
Адкуль любоў менавіта да фальклору?

Адбіліся ў падсвядомасці бабуліны спевы. Потым цікавіўся наўмысна. Ну і да таго практыка на вясковых вяселлях.

Значыць, падарожнічалі шмат па вёсках?
Ну, менш, чым хацелася бы. Таму і зараз хочацца. Але ізноў не паспяваю.

Можаце зараз з упэўненасцю сказаць: “Школа дала мне шмат”. І пералічыць гэтае “шмат”?
Думаю, што, канешне, гэта час майго сталення. Аднак сказаць упэўнена, што гэта сапраўды “школа майго жыцця”… Ну, упэўнена так сказаць неяк “няёмка”. Не ведаю, што тут пералічыць.

А чым запомніліся студэнцкія, па распаўсюджанаму меркаванню, самыя вясёлыя гады?
Усім тым, што можа быць звязана з маладымі гадамі. Каханне, гулянкі, здрады, дахі, п’янкі, праца, вучоба, экзамены… жыццё…

Як большасць студэнтаў, напэўна, і падпрацоўвалі тады ўжо?
Так. Для студэнтаў-музыкантаў гэта вельмі распаўсюджаная і, я нават бы сказаў, неабходная з’ява.

Папярэдні мой субяседнік – Сяргей Мінскі – сказаў у інтэрв’ю, што пайшоў вучыцца ў Вышэйшае тэхнічнае вучылішча дзеля знаёмства з гуртом “Палац”. Што Вы рабілі ў гэтым вучылішчы?

Пры падтрымцы гэтага вучылішча мы, па сутнасці, здолелі стварыць прафесійную каманду. У нас была задумка стварыць студыю “Палац”, якая б працавала як нейкі прадзюсерскі цэнтр. Аднак шмат чаго не хапіла. І не толькі грошаў…

Каму б Вы зараз хацелі перадаць прывітанне?
Усім, хто мяне ведае. Здароў’я, поспехаў, дабрабыту, прыемных успамінаў і высакародных спадзяванняў!

Дзякуй Вам, Алег!

Марына Майская
 
Комментарии
 
№1 (04.11.2008 15:06)
Nastik як жа прыемна чытаць інтэрв'ю на роднай мове!!
Дзякуй!
дарэчы я так сама нарадзілася і некаторы час пражыла ў Чыжоўцы... там сапраўды асаблівая атмасфера.
 
№2 (25.11.2008 14:43)
Гость А я вот смотрю на две первые фотографии в интервью - а взгляд то по сути не изменился у Олега, есть внутренний стержень от рождения какой-то...
 
№3 сапраудны талент (17.12.2008 12:14)
Гость ...Хачу дадаць, што вельмi рэдка сустракаюцца у нас такiя па-сапрауднаму таленавiтыя, сумленныя музыкi, як Алег, што рэдка сустракаюцца у нас такiя па-сапрауднаму iнтэлегентныя людзi, як гэты Чалавек з вялiкай лiтары - Алег. Аднак, адно турбуе, што надта рэдка на Яго вуснах грае усьмешка... Вось менавiта усьмешак я Яму i жадаю...Ну, i, вядома, новых зорачак у творчасьцi. Дзякую Алегу i дзякую Марыне за гэту гутарку... Так трымаць!!!
 
№4 дадатак (17.12.2008 12:41)
Гость Забыу пакiнуць подпiс...так...на усякiй выпадак...Бо чамусьцi сiстэма пускае мяне толькi як госьця... Гэта быу, Алежка, спадзяюся, Твой сябра - Шура В. з тэатра Х. Думаю - пазнаешь!
 
№5 (13.02.2009 21:50)
Galka-bielaruska А я во карыстаюся момантам, каб падзякаваць Алегу за цікавыя гутаркі з музы'камі і сьпевакамі на Аўтарадыё . Бо ж спадзяюся, ён будзе чытаць нашы каментары. Дык дзякуй вялікі, я заўсёды слухаю з цікаўнасцю і нават шкадую, калі не атрымліваецца. Дарэчы, і песьні ў выкананьні "Палацу" слухаю з вялікім задавальненьнем. Што дзіўна - яны не прыядаюцца, хоць слухай сто разоў. Такое рэдка бывае.
 
№6 (23.02.2009 17:37)
music Дзякуй Galka за за прыемныя словы.
 

Заголовок:      Введите код на картинке:     


   

  
 

 




Наши звездочки

Юлия Кузнецова

Ксения Федоронок

Марина Майская

Анастасия Филанович

Белорусский календарь
Что происходило в этот
день в истории Беларуси

 
Июль 2010
 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Добавить событие  




Лунинец ONLINE - мы уже тут, а Вы?
Rambler's Top100 Каталог TUT.BY RATING ALL.BY
Наш самый надежный хостинг от Active.by
ИП Сорокин Е.А. УНН 190805942 © PARTA.BY, 2008-2009.
Рекламодателям | Обратная связь | Наши партнёры | Помощь